Домой Анатолий Санотенко БЕЛЫ СНЕГ

БЕЛЫ СНЕГ

                                                         Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

                                              З ранніх вершаў

 

         БЕЛЫ СНЕГ**

Вось, паглядзі анёлы ў небе

Адзін ў адзенні афіцера

Другі прыбраўся ў кухара

А іншыя спяваюць

 

Цудоўны афіцэр вы з неба

Вясною гэтай як і трэба

Праменісты медаль ад Феба

На грудзі прама сонца з неба

 

А вось кухар ён шчыпле пёры

З гусей і белы пух ляціць

І мне сказаць усё карціць

Няма каханай маёй побач

 

 La blanche neige

Les anges les anges dans le ciel
L’un est vêtu en officier
L’un est vêtu en cuisinier
Et les autres chantent

Bel officier couleur du ciel
Le doux printemps longtemps après Noël
Te médaillera d’un beau soleil
D’un beau soleil

Le cuisinier plume les oies
Ah! tombe neige
Tombe et que n’ai-je
Ma bien-aimée entre mes bras

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

** Упершыню – у кнізе «Алкаголі».
«Вось, паглядзі анёлы ў небе…» Апалінэр піша пра Каляды, свята Нараджэння.

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя