Домой Анатолий Санотенко САВА

САВА

                                                        Гіём Апалінэр

                                           (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

                                         Бестыярыюм, або картэж Арфея

 

Пачатак:  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya- giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка
Гравюра Рауля Дзюфі

 

 

               САВА 

Маё беднае сэрца – сава,

Ноччу-днём ува мне яно вухкае.

І не ведае, птушка, сама,

Колькі часу нам жыць яе рухамі…

 

Le hibou

Mon pauvre coeur est un hibou
Qu’on cloue, qu’on décloue, qu’on recloue.
De sang, d’ardeur, il est à bout.
Tous ceux qui m’aiment, je les loue.

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.