Домой Анатолий Санотенко ГОЛУБ

ГОЛУБ

                                                        Гіём Апалінэр

                                           (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

                                        Бестыярыюм, або картэж Арфея

 

Пачатак:  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya- giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка
Гравюра Рауля Дзюфі

 

               ГОЛУБ

О, голуб! Дух святы! Любоў!

Хрыстос зачаты быў табой**.

І я люблю Мары*** таксама,

З ёй ажаніцца – мая мара.

 

 

La colombe

Colombe, l’amour et l’esprit
Qui engendrâtes Jésus-Christ,
Comme vous j’aime une Marie.
Qu’avec elle je me marie.

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**У вобразе голуба маецца на увазе біблейскае паданне пра незаганнае зачацце Панны Марыі.

***Марыя – мастачка Мары Лорансэн (1883–1956), каханая паэта.