Домой Анатолий Санотенко СЛОН

СЛОН

                                                    Гіём Апалінэр

                                       (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

                                     Бестыярыюм, або картэж Арфея

 

Пачатак:  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya- giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка
Гравюра Рауля Дзюфі

 

                 СЛОН

Як біўні мае слон, я словы маю ў роце,

Яны – каштоўны скарб, аснова ўсіх асноў.

І мёртвы пурпур ваш і славу ў пазалоце

Купляю я за кошт маіх магічных слоў.

 

  L’éléphant

Comme un éléphant son ivoire,
J’ai en bouche un bien précieux.
Pourpre mort !.. J’achète ma gloire
Au prix des mots mélodieux.

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя