Домой Анатолий Санотенко ВЯРБЛЮД

ВЯРБЛЮД

             Гіём Апалінэр

(УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

Бестыярыюм, або картэж Арфея

 

Пачатак:  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya- giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, Анатоль Санаценка, пераклады
Гравюра Рауля Дзюфі

 

ВЯРБЛЮД

На чатырох сваіх вярблюдах

Дон Пэдра, прынц Альфарубейра**,

Аб’ехаў свет, у свет паверыў.

Панове! Гэтак жа я б змог

Але няма вярблюдаў чатырох.

 

Le dromadaire

Avec ses quatre dromadaires
Don Pedro d’Alfaroubeira
Courut le monde et l’admira.
Il fit ce que je voudrais faire
Si j’avais quatre dromadaires.

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Дон Пэдра – інфант дон Пэдра д’Альфа-рубейра, сын караля Жоана I, партугальскі паэт і падарожнік XV ст., які наведаў, у прыватнасці, краіны Сярэдняга Ўсходу і Афрыку.