Домой Анатолий Санотенко ЗМЯЯ

ЗМЯЯ

   Гіём Апалінэр

 (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

  Бестыярыюм, або картэж Арфея

 

Пачатак:  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка
Гравюра Рауля Дзюфі

 

        ЗМЯЯ

На прыгажунь ты палявала,

Бяз літасці ўтыкала джала –

Было ахвяр табе ўсё мала.

                               Вось Ева, Клеапатра… калі шчыра,

Я ведаю яшчэ тры ці чатыры…

 

 

Le serpent

Tu t’acharnes sur la beauté.
Et quelles femmes ont été
Victimes de ta cruauté !
Eve, Eurydice, Cléopâtre ;
J’en connais encor trois ou quatre.

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.