Гіём Апалінэр
(УЛАДЗІМІР КАСТРАВІЦКІ*)
Бестыярыюм, або картэж Арфея
Пачатак: http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

КОНЬ
Я ў сілах асядлаць цябе, бо моц такая ў марах!
У калясніцы залатой прамчыцца лёс фурма́ном.
Мы кінем павады, наперад мы пагонім…
І вершы ўслед за мной – каштоўней парангонаў**…
Le cheval
Mes durs rêves formels sauront te chevaucher,
Mon destin au char d’or sera ton beau cocher
Qui pour rênes tiendra tendus à frénésie,
Mes vers, les parangons de toute poésie.
*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.
**Парангоны – каштоўныя камяні «чыстай вады»; фр. parangon – літаральна: узор).