Домой Общество Бабруйчане адсвяткавалі Вялікдзень

Бабруйчане адсвяткавалі Вялікдзень

У ноч з суботы на нядзелю, а 12:00 ва ўсіх праваслаўных храмах горада адбыўся крыжовы шлях.

Прайшоў ён і ў царкве Святога прарока Іллі. На ім прысутнічалі  і нашыя карэспандэнты.

Незадоўга да апоўначы ва ўсіх праваслаўных цэрквах распачалася ўсяночная. На ёй іерэй з дыяканам выходзілі да Плашчаніцы і, здзейсніўшы каджэнне навакол яе спяваючы катавасію, узнялі Плашчаніцу і аднеслі ў алтар царквы.

Плашчаніцу паклалі на святы Прастол, дзе яна будзе знаходзіцца да Аддання Вялікадня.

У гэтым каджэнні прынялі ўдзел парафіяне царквы Святога прарока Іллі. Усяго налічвалася каля 70 чалавек.

Да самога каджэння прыбылі і супрацоўнікі міліцыі, якія аднак не заходзілі на тэрыторыю царквы.

Што адметна, ні падчас асвячэння велікодных страў у суботу, ні на ўсяночнай і крыжовым шляху не прысутнічалі машыны хуткай дапамогі. Аднак, паводле словаў наведвальнікаў праваслаўных цэркваў у святочныя дні, людзям часам рабілася кепска, з-за чаго даводзілася выклікаць хуткую.

За час святочных мерапрыемстваў сур’ёзных здарэнняў зафіксавана не было.

бабруйчане, адсвяткавалі, Вялікдзень, парафіяне, царквы, Святога, прарока, Іллі бабруйчане, адсвяткавалі, Вялікдзень, парафіяне, царквы, Святога, прарока, Іллі бабруйчане, адсвяткавалі, Вялікдзень, парафіяне, царквы, Святога, прарока, Іллі

Яўген Глаголеў-Васьковіч

Фота Александрыны Глаголевай-Васьковіч