Домой В регионе 18 красавіка – экскурсія «Шпацыр па малой радзіме Алеся Адамовіча»

18 красавіка – экскурсія «Шпацыр па малой радзіме Алеся Адамовіча»

18 красавіка, экскурсія, "Шпацыр па малой радзіме Алеся Адамовіча", ГлушаУ Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін ініцыятыва па стварэнні турыстычнай кропкі «Прыпынак Адамовіча» запрашае ў Глушу – вёску, дзе прайшло дзяцінства славутага пісьменніка.

Экскурсія ладзіцца ў рамках беларускага краязнаўчага свята – Фэсту экскурсаводаў.

Вёска Глуша неразрыўна звязаная з імем Алеся Адамовіча. Хоць фармальна нарадзіўся ён у іншым месце, але сваёй Радзімай заўсёды называў менавіта гэтую вёсачку пад Бабруйскам. Тут прайшлі дзяцінства і юнацтва пісьменніка. Тут ён чэрпаў натхненне для сваіх твораў.

Удзельнікі экскурсіі пабачаць будынак аптэкі, у якой працавала маці Алеся Адамовіча, і дзе плануецца стварэнне музея літаратара, а таксама пляцоўку, на якой неўзабаве мусіць з’явіцца помнік пісьменніка і сквер у ягоны гонар. Гід распавядзе пра тое, якое месца займала Глуша ў сэрцы Адамовіча, а таксама шмат цікавых фактаў з жыцця нашага земляка. Акрамя таго, удзельнікаў шпацыру чакае знаёмства з мясцовым падворкам рамеснікаў, дзе некалі хацелі стварыць музей пад адкрытым небам. Завершыцца вандроўка наведваннем магілы Алеся Адамовіча.

Экскурсія распачнецца ў 17.30. Збор каля тайм-клуба «1387» па вул.Чангарскай, 54.

Абавязковы папярэдні запіс на экскурсію. Тэлефануйце: +375292418290 (Марына).

 

Марына Міхневіч