Домой Общество Бел-чырвона-белы сцяг – для ідэолагаў

Бел-чырвона-белы сцяг – для ідэолагаў

24 сакавіка актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» павіншавалі прадстаўнікоў улады з Днём волі.

бел-чырвона-белы, сцяг, ідэолагі, Маркачоў, Бабруйск, Дзень волібел-чырвона-белы, сцяг, ідэолагі, Маркачоў, Бабруйск, Дзень волі– Мы вырашылі нагадаць дзяржаўным людзям, што бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня – гэта нашы сапраўдныя, гістарычныя нацыянальныя сімвалы. А тыя, што зараз з’яўляюцца дзяржаўнымі, – толькі часовыя, – кажуць актывісты.

Урачысты падарунак – нацыянальны сцяг – уручылі сп. Маркачову, намесніку старшыні гарвыканкама. Пры гэтым адбылася даволі прыязная размова:

– Ці прыміце Вы ад нас падарунак? – пытаецца адна з актывістак.

– Чаму не прыму? Давайце, – адказаў ідэолаг.

Такую акцыю БХД ладзіла па ўсёй краіне. Але не шмат дзе прынялі падарункі. У Бабруйску адзінае, што не спадабалася чыноўнікам, – гэта спробы сфатаграфаваць уручэнне падарункаў.

Яўген Глаголеў-Васьковіч

Фота Александрыны Глаголевай-Васьковіч