Домой Общество Курсы па вышыўцы народных строяў у Бабруйску – працягваюцца

Курсы па вышыўцы народных строяў у Бабруйску – працягваюцца

Майстар-класы па вышыўцы ў Бабруйску ўжо маюць вынікі.

Аб гэтым нам распавяла прадстаўніца  ініцыятывы «Жыццё ў дзейнасці» Галіна Смірнова. Яна не толькі арганізоўвала майстар-класы, але й сама прымала ўдзел у пашыве народных строяў.

курсы, вышыўка, строі, Бабруйск, працягваюцца– Вышыванне – гэта як «наркотык», – кажа спн. Галіна. – Яшчэ ў дзяцінстве мяне навучыла шыць матуля. Яна распавядала, як раней вышывалі пры святле лучыны. Я такога, канешне, не заспела.

Галіна Міхалаўна кажа, што яна вырашыла пашыць сабе строй у нацыянальным стылі з прычыны ўдзелу ў тэматычных мерапрыемствах. Ёй хочацца не проста мець такі строй, але каб ён быў зроблены сваімі рукамі.

– Спн. Галіна, майстар-класы скончыліся, як мы ведаем, на свята Масленіцы. А што далей? Ці будзе ініцыятыва мець працяг?

– Тут ніяк не спыніш працэс навучання, – кажа спн. Галіна. – Да нас пачалі прыходзіць людзі, якім цікава тэма шыцця. Нажаль, яны крыху спазніліся, таму ўдзел у майстар-класе прыняць не змаглі. Вось мы і вырашылі зарганізаваць так званыя «Творчыя пятніцы». Мы будзем збірацца штотыднёва і перадаваць зацікаўленым навыкі, якія мы атрымалі падчас майстар-класаў. Тэмай народных строяў зацікавіліся таксама й дзяўчыны школьнага ўзросту.

– Спн. Галіна, вы збіраецеся вышываць па гатовай вопратцы ці ўсё ж будзіце шыць адзенне цалкам сваімі рукамі?

– Калі знайду штосьці прывабнае ў краме, то канешне можна і па гатовым. Тым больш гэта значна эканоміць час. Але пакуль я не знайшла той вопраткі, што прыцягнула б маю ўвагу. Дый не толькі гістарычную хочацца шыць, але й больш сучасную. Каб выйсці на якую вечарыну ці ў горад – я ўсё ж стараюся быць больш сучаснаю.

Ініцыятыва «Жыццё ў дзейнасці» не збіраецца скончваць на дасягнутым. Курсы пашыву народных строяў працягваюцца, а значыць новыя ўдзельнікі выш’юць сабе народныя строі.

 курсы, вышыўка, строі, Бабруйск, працягваюцца

Яўген Глаголеў-Васьковіч