Домой Общество 15 снежня хранічных алкаголікаў горада Бабруйска асуджвалі на прымусовае лячэнне ў ЛТП

15 снежня хранічных алкаголікаў горада Бабруйска асуджвалі на прымусовае лячэнне ў ЛТП

15 снежня ў Наркалагічным дыспансеры Бабруйска адбылося адкрытае выяздное пасяджэнне суда па прымусоваму лячэнню хранічных алкаголікаў.

Алкагалізм гэта хвароба, якая забівае ў людзях чалавечае. Захварэць на яе можа хто заўгодна. Алкаголік прыносіць у сям’ю гора і роспач, даводзіць сваякоў да слёз. «Зялёны змей» настолькі моцна трымае чалавека ў сваіх кіпцюрах, што часам ён не можа ад яго вырвацца самастойна. Яму патрэбна дапамога, часам прымусовая. Такога кшталту дапамогу аказваў 15 снежня выяздны суд хранічных алкаголікаў накіроўвалі на прымусовае лячэнне ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі (ЛТП).

Падчас пасяджэння разглядаліся справы алкаголікаў. Пры вынасе рашэння ўлічвалася ўсё колькі разоў чалавек быў затрыманы ў нецвярозым стане, ці праходзіў добраахвотнае лячэнне, кадзіроўку, ці працуе, як паводзіць сябе дома Усе «прымусоўцы» адмаўляліся ехаць у ЛТП і казалі пра сваю ўстойлівасць у дачыненні да алкаголю. Амаль усім хранічным алкаголікам вынеслі прысуд тэрмінам ад аднаго да паўтара года прымусовага лячэння.

Я не згодна з рашэннем суда, скардзілася адна з тых, каму прыйдзецца праходзіць прымусовае лячэнне. Я не алкаголік. Бывае, канешне, дазволіш сабе пасля працы бутэлечку піва Дык міліцыянеры як заўважаць, дык адразу ж забіраюць у дыспансер

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя