Домой Анатолий Санотенко 14 ЧЭРВЕНЯ 1915 ГОДА

14 ЧЭРВЕНЯ 1915 ГОДА


Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак –17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

   З кнігі «Каліграмы»

 

 14 ЧЭРВЕНЯ 1915 ГОДА**

Мы нічога не можам сказаць

Нічога пра тое, што адбываецца

Калі толькі пра змену сектара

Ах! падарожнік які заблукаў

Няма лістоў

Але ёсць надзея

Але ёсць газета

Старажытны меч Марсэльезы ад Рюда*

Ператварыўся ў сузор’е

Ён змагаецца за нас у нябёсах

А гэта перш за ўсё азначае

Што трэба жыць у нашым часе

І патрэбен не меч старажытны

Не меч

Але надзея

 

 

       14 juin 1915

On ne peut rien dire
Rien de ce qui se passe
Mais on change de Secteur
Ah ! voyageur égaré
Pas de lettres
Mais l’espoir
Mais un journal
Le glaive antique de la Marseillaise de Rude
S’est changé en constellation
Il combat pour nous au ciel
Mais cela signifie surtout
Qu’il faut être de ce temps
Pas de glaive antique
Pas de Glaive
Mais l’Espoir

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**«Старажытны меч Марсэльезы ад Рюда». «Марсэльеза – частка скульптурнай групы на Трыумфальнай арцы славутага скульптара Франсуа Рюда (1784 — 1855).

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.