Домой Анатолий Санотенко – 13 мая гэтага года…

– 13 мая гэтага года…

    Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак – 17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклад, Анатоль Санаценка

 

      У ЧАКАННІ

Вершы 1911-1918 гг. з пасмяротных зборнікаў. Цыкл з пасланняў да Лу

 

                 ***

– 13 мая гэтага года**

У той час як па белых траншэях

Ты праходзіла ў процігазе душа мая

Я раптам убачыў і мёртвых і жывых

Салдат і жанчын

Тых хто ў мінулым і хто ў будучыні

Хуткі цягнік імчыцца ў прэрыях Амерыкі

Светлякі ў гэтую ноч вакол мяне свецяцца так

Быццам луг гэта люстэрка неба

Зорнага

І пульсуе светлячок

Пад Зоркай з імем Лу

Гэта майго кахання цела духоўнае

І зямное таксама

Містычная

Нябесная душа

 

 

                      ***

— Le 13 mai de cette année
Tandis que dans les boyaux blancs
Tu passais masquée ô mon âme
Tu vis tout d’un coup les morts et les vivants
Ceux de l’arrière ceux de l’avant
Les soldats et les femmes
Un train passe rapide dans la prairie en Amérique
Les vers luisants brillent cette nuit autour de moi
Comme si la prairie était le miroir du ciel
Étoilé
Et justement un ver luisant palpite
Sous l’Étoile nommée Lou
Et c’est de mon amour le corps spirituel
Et terrestre
Et l’âme mystique
Et céleste

 

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Верш пасланы Лу 15 траўня 1915 года.

Апублікаваны пасля смерці Апалінэра, у зборніку «Вершы для Лу» (1947).

На беларускую мову раней не перакладаўся.