Домой Общество 1000 нумароў «Бобруйского курьера»

1000 нумароў «Бобруйского курьера»

Дваццатага мая выйшаў тысячны нумар нашай газеты.

Упершыню “БК” выйшаў у 1914 годзе. Яе выдаўцом і галоўным рэдактарам быў Гілер Фрыдлянд. Спачатку газета выходзіла толькі на рускай мове. На той момант гэта было адзінае выданне ў горадзе. Яно было беспартыйным, выходзіла штодзень і было складзена на чатырох старонках.

У часы першай сусветнай вайны газета, знаходзячыся на перыферыйнай тэрыторыі, інфармавала сваіх чытачоў аб усіх падзеях вайны, друкавала тэлеграмы Штаба Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.

У паслярэвалюцыйныя гады “Бобруйский курьер” выходзіў з перарывам на нямецкую акупацыю (люты — лістапад 1918 года). Газета выходзіла такім чынам да лета 1920. З канчатковым прыходам савецкай улады яна была зачынена, як і ўсе недзяржаўныя выданні.

Аднавіў сваю працу “Бобруйский курьер” у 1990 годзе. Спачатку ён выходзіў як самвыдат на аркушы памерам А5. У 1992 годзе газета прайшла рэгістрацыю як грамадска-палітычнае выданне. У 1997-98 гадах яна выходзіла некалькі разоў на тыдзень. У тым жа 1998 годзе ў “Бобруйского курьера”, дарэчы, першым сярод газет горада, з’явіўся свой асабісты сайт, які быў мадэрнізаваны ў 2004. З гэтага часу ў Інтэрнеце размешчаны электронны варыянт газеты. У лютым 2008-га сайт перароблены ў гарадскі інфармацыйны партал.

Увесь час, пакуль газета выходзіла, калектыў клапаціўся аб тым, каб даваць толькі свежыя і толькі цікавыя навіны. Шчыра жадаем чытачам “БК” поспехаў у працы і асабістым жыцці. Будзьце заўсёды з намі і вы будзеце першымі ведаць гарадскія навіны!

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя