Домой Общество 10 снежня ў Бабруйску прайшоў мітынг прадпрымальнікаў (Відэа)

10 снежня ў Бабруйску прайшоў мітынг прадпрымальнікаў (Відэа)

У мінулую сераду ў Бабруйску, як і ў некаторых буйных гарадах Беларусі, прайшлі шматлікія стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў.

Каля 50 чалавек выйшлі да кіраўніцтва цэнтральнага рынку. У гэты дзень у Бабруйску не працавала каля 40 адсоткаў прадаўцоў на рынку “Яловікі”, некаторыя гандлёвыя дамы і частка працаўнікоў цэнтральнага рынку. Да бастуючых выйшлі дырэктар рынку Георгій Маскалёў і начальнік аддзела па знешнеэканамічных сувязях, развіццю прадпрымальніцтва і рынкавай інфраструктуры гарвыканкама Максім Суботкін. Сярод мітынгуючых былі заўважаны супрацоўнікі спецслужб. Прадстаўнікі ўлады супакойвалі прадпрымальнікаў, а тыя ў сваю чаргу абяцалі праводзіць мітынгі зноў, калі ўлада не павернецца да іх тварам.

“З першага студзеня мы ўсе станем безпрацоўнымі. У краіне крызіс, хоць нам і кажуць, што яго няма. Мы прыйдзем уладкоўвацца на прадпрыемствы, але нас не возьмуць на працу, – кажа сябра каардынацыйнага савету па абароне малога і сярэдняга бізнэсу Алена Мядзведзева. – У такіх умовах мы не здолеем працаваць. Нас вымушаюць працаваць нелегальна.”

Гэта ўжо не першая спроба прадпрымальнікаў краіны адстаяць свае правы. У прошлым годзе ішла барацьба за адмену Указа № 760. Сёлета “іпэшнікі” змагаюцца з Указам № 285. Гэтым Указам знішчаецца фіксаваны падатак на тавар і ўводзіцца рэгістрацыя і выплата падаткаў па кожнаму тавару паасобку.

Міхаіл ЛАРЧАНКА
Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя